15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт міністраў РЕ асудзіў пакаранні смерцю ў Менску

3
Камітэт міністраў РЕ асудзіў пакаранні смерцю ў Менску

22 сакавіка Камітэт міністраў Рады Еўропы прыняў дэкларацыю, у якой выказваецца шкадаванне аб прывядзенні ў выкананне прысудаў Канавалаву і Кавалёву.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Рады Еўропы.

«Камітэт міністраў, які катэгарычна асудзіў тэракт, здзейсненыя ў менскім метро 11 красавіка 2011 года, шкадуе, што ўлады Беларусі прывялі ў выкананне смяротныя прысуды, вынесеныя Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, нягледзячы на ​​шматлікія заклікі міжнароднай супольнасці да памілавання», - сказана ў дакуменце .

Камітэт міністраў РЕ пацвярджае сваю пазіцыю з нагоды таго, што «справядлівасць не можа быць забяспечаная пакараннямі смерцю людзей». «Ужыўшы гэтую меру пакарання, якая з'яўляецца незваротнай і непапраўнай, беларускія ўлады занядбалі адной з асноватворных каштоўнасцяў Рады Еўропы - правам на жыццё. Такія дзеянні супярэчаць нашай агульнай мэце па збліжэнні Беларусі і Рады Еўропы», - падкрэсліваецца ў дэкларацыі.

Камітэт міністраў настойліва заклікаў Беларусь да ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку на шляху да яго адмены.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках