16 лiстапада 2024, Субота, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Будаўнікі працягваюць звальняцца

23
Белстат: Будаўнікі працягваюць звальняцца

У студзені, па дадзеных Белстата, на працу ў будаўніцтве быў прыняты 4921 чалавек, а звольнена 9054.

А вось свежыя дадзеныя за студзень-люты: прынята - 10210, звольнена - 17021. Cудя па гэтых лічбах, адток будаўнічых кадраў з краіны ўзмацняецца, піша TUT.BY.

У лютым сярэдні заробак у будаўніцтве складаў 2 млн 951 тыс. рублёў. На будоўлях у буйных гарадах Расеі нават з улікам выдаткаў на арэнду жылля прыбытак значна вышэйшы.

Белстат таксама фіксуе агульнае зніжэнне колькасці працоўных: у студзені-лютым 2012 года ў эканоміцы было занята 4 млн 560,6 тыс. чалавек. Гэта на 2,3% менш, чым у студзені-лютым 2011 года. Працоўныя рэсурсы краіны, такім чынам, скараціліся больш чым на 100 тысяч.

Пры гэтым узровень афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі застаецца нізкім. На канец лютага ён склаў 0,7% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках