15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйная дата расстрэлу Кавалёва - 15 сакавіка

76
Афіцыйная дата расстрэлу Кавалёва - 15 сакавіка

Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага за тэракт у менскім метро атрымала «Пасведчанне аб смерці» сына.

Сваякі да гэтага часу не ведалі, калі смяротны прысуд быў выкананы. Маці апошні раз бачыла сына падчас сустрэчы 11 сакавіка. І яна не да канца ўпэўненая, што ў пасведчанні запісалі сапраўдную дату расстрэлу.

«Супрацоўніца ЗАГСа мяне пазнала, калі я чакала чаргі. Яна мяне паклікала: «Вы за пасведчаннем?» і завяла ў кабінет. Там у кампутары ў яе быў нейкі дакумент, з якога яна ўзяла дату - 15 сакавіка. Яе і ўпісалі ў пасведчанне. Што ж атрымліваецца? Чаму 13 і 14 сакавіка да Улада не пускалі адваката? Што ж яны нарабілі? Адвакат павінен узгадніць з Уладам некаторыя моманты касацыйнай скаргі, якая так і не была пададзеная! А 14 сакавіка ўвечары прагучала паведамленне, што Аляксандр Лукашэнка не памілаваў хлопцаў. 16-га прыйшла папера з Вярхоўнага суду, што прысуд ужо выканалі...», - сказала Любоў Кавалёва «Радыё Свабода».

Атрымаўшы пасведчанне аб смерці сына, Любоў Кавалёва пайшла ў царкву. У памяць пра сына яна штодня запальвае свечкі.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках