29 снежня 2024, Нядзеля, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладам па-ранейшаму пляваць на рашэнні ААН

23
Уладам па-ранейшаму пляваць на рашэнні ААН

Беларускія ўлады будуць лічыць несапраўдным любое рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека па скарзе жыхара Гомеля Пятра Кузняцова.

Як паведаміў БелаПАН Кузняцоў, беларускія ўлады ў сваім каментары адзначаюць, што заяўнік не вычарпаў ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны (у прыватнасці, не звяртаўся ў органы пракуратуры), таму рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека яны будуць лічыць несапраўдным.

Гаворка ідзе пра падзеі 2009 года. 7 мая гомельскія апазіцыянеры правялі акцыю памяці выкрадзенага экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі ля будынка УУС Гомельскага аблвыканкама. Міліцыя склала на апазіцыянераў пратаколы за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, а суд пакараў іх штрафамі і арыштам. Абскарджанне ў вышэйшых інстанцыях - абласным і Вярхоўным судах - было безвыніковым, і ўдзельнік акцыі Пётр Кузняцоў звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека, палічыўшы, што ягонае права на свабоду мірных сходаў было парушанае.

«Па мерках камітэта ААН, пракуратура не з'яўляецца эфектыўным спосабам ўнутранай абароны. Маю скаргу ў камітэце прынялі да разгляду, што кажа аб тым, што я вычарпаў усе сродкі ўнутранай прававой абароны і выканаў неабходныя працэдуры. Урад жа сваім каментаром фактычна ўмешваецца ў кампетэнцыю ААН, бо загадвае яму, як трэба разглядаць скаргі», - падкрэсліў Кузняцоў.

Ён лічыць, што пракуратура не з'яўляецца эфектыўным сродкам прававой абароны. «У Вярхоўны суд была пададзеная наглядная скарга Уладзіслава Кавалёва, а маладога чалавека расстралялі, не чакаючы рэакцыі. Урад вучыць ААН, як разглядаць скаргі, і прапануе нам карыстацца тым механізмам абароны, якім карыстаўся ўжо нябожчык Уладзіслаў Кавалёў», - прывёў прыклад гомельскі апазіцыянер.

На ягоную думку, адмаўляючыся прызнаваць стандарты, практыку і метады працы Камітэта ААН па правах чалавека, Рэспубліка Беларусь тым самым адмаўляецца прызнаваць яго кампетэнцыю тлумачыць патрабаванні любых палажэнняў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, што супярэчыць аб'екту і мэтце самога пакта. «Нашая краіна, добраахвотна прызнала юрысдыкцыю камітэта, не мае права закранаць ягоныя паўнамоцтвы і ігнараваць ягонае аўтарытэтнае меркаванні», - заявіў Кузняцоў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках