29 снежня 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі трапіў у швейную брыгаду

3
Алесь Бяляцкі трапіў у швейную брыгаду

Пасля двухтыднёвага маўчання кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі даслаў першы ліст.

Праваабаронца перавялі з карантыну ў атрад № 14.

Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміла жонка палітвязня Наталля Пінчук.

«Сёння атрымала ад Алеся ліст, датаваны 22 сакавіка. Піша, што патрапіў у швейную брыгаду, але зразумела, што ён там не шыць будзе. Чым менавіта будзе займацца - не ведае», - распавяла Наталля Пінчук.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі прысуджаны да 4 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці нібыта за няплату падаткаў. Прысуд быў вынесены 24 лістапад 2011 года суддзём Першамайскага раённага суду Менска Сяргеем Бандарэнкам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках