15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс IIHF ў маі разгледзіць перанос ЧС па хакеі

26
Кангрэс IIHF ў маі разгледзіць перанос ЧС па хакеі

Пытанне аб пераносе ЧС-2014 з Беларусі можа быць разгледжанае на майскім кангрэсе МФХ.

«Наступны кангрэс IIHF адбудзецца ў Хельсінкі ў маі 2012 года. Кожны з 70 сябраў IIHF, у тым ліку рада IIHF (выканаўчы орган федэрацыі), атрымае магчымасць вынесці на абмеркаванне пытанне аб тым, ці варта камандам гуляць у Беларусі. Калі гэтае пытанне будзе паднятае, толькі кангрэс будзе мець права прыняць рашэнне», - паведамляецца ў прэс-рэлізе IIHF, перадае РІА Новости.

IIHF таксама нагадала, што кангрэс IIHF 8 мая 2009 года абраў Беларусь гаспадыняй сусветнага першынства-2014, кіруючыся рэгламентам IIHF.

IIHF таксама заклікае да больш шырокай дыскусіі пра тое, ці магчыма выкарыстоўваць спорт у палітычных мэтах, і калі так, то як дамагчыся паслядоўнасці ў падобных сітуацыях, каб пазбегнуць несправядлівасці ў дачыненні да пэўных відаў спорту і турніраў.

Плануецца, што чэмпіянат свету па хакеі ў Менску пройдзе з 9 па 25 мая 2014 года.

Нагадаем, Еўрапарламент ЕЗ у чацвер заклікаў нацыянальныя хакейныя федэрацыі краін ЕЗ і іншых дэмакратычных краін выказацца на майскім кангрэсе IIHF ў Хельсінкі за перагляд рашэння аб правядзенні ў 2014 годзе ў Беларусі сусветнага чэмпіянату і перадачу гэтага права іншай краіне.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках