15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінскі міністр: «Скандал з ЧС-2014 паўстаў па віне Беларусі»

15
Фінскі міністр: «Скандал з ЧС-2014 паўстаў па віне Беларусі»

Самае лепшае для федэрацыі хакея - гэта знайсці альтэрнатыву Беларусі як арганізатару ЧС-2014.

Міністр замежных спраў Фінляндыі Эркі Таўміоя, у чыёй краіне ў гэтым годзе пройдзе першынство свету па хакеі, заявіў у інтэрв'ю Helsingin Sanomat, што беспрэцэдэнтны скандал у сувязі з першынством свету ў 2014 годзе паўстаў выключна па віне Беларусі, перадае «Радыё Свабода».

У 2009 годзе краіны пастанавілі, што чэмпіянат свету пройдзе ў Беларусі. Аднак з гэтай краіны прыходзіць усё больш трывожных сігналаў аб сітуацыі з правамі чалавека, і правядзенне чэмпіянату ў Менску выклікае ўсё больш пытанняў, адзначае газета.

Як кажа Эркі Таўміоя, «ЕЗ не павінен камандаваць спартовымі арганізацыямі, у тым ліку і IIHF. Самае лепшае для федэрацыі - гэта знайсці альтэрнатыву Беларусі як арганізатару ЧС-2014. І калі сітуацыя ў краіне не зменіцца, першынство можна будзе перанесці ў іншае месца».

Напярэдадні менеджэр Міжнароднай хакейнай федэрацыі па сувязях з грамадскасцю Шымон Шэмберг, каментуючы журналістам рэзалюцыю Еўрапарламента аб пераносе сусветнага чэмпіянату ў іншую краіну, адзначыў:

«Паводле параграфа 7 рэгламенту федэрацыі, IIHF захоўвае строгі палітычны, расавы і рэлігійны нейтралітэт. Нікога з сябраў арганізацыі нельга дыскрымінаваць па гэтых прыкметах. Бліжэйшы кангрэс адбудзецца ў Хельсінкі ў маі. Любы з 70 сябраў арганізацыі, а таксама яе выканкам, будзе мець магчымасць паставіць пытанне аб ЧС-2014. І калі пытанне будзе паднятае, кангрэс разгледзіць яго і прыме рашэнне».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках