28 снежня 2024, Субота, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рапота: Наконт спісу «невыязных» да мяне не звярталіся

8
Рапота: Наконт спісу «невыязных» да мяне не звярталіся

Беларускія ўлады не звярталіся да расейскага боку, у прыватнасці ў органы «саюзнай дзяржавы», з просьбай абмежаваць выезд за межы СД шэрагу беларускіх грамадзянаў.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Менску Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

«Да мяне ніхто ні з чым не звяртаўся. Гэта суверэннае права кожнай дзяржавы - рэгуляваць выезд грамадзянаў у трэція краіны», - сказаў Р.Рапота. «Ніякімі дамовамі ў межах Саюзнай дзяржавы гэта ніяк не рэгулюецца. То бок, рэгуляванне заключаецца ў тым, што яно адсутнічае», - дадаў ён.

За бягучы месяц больш за дзесяць беларускіх апазіцыянераў не змаглі выехаць з Беларусі праз заходнюю мяжу. СМІ, са спасылкай на крыніцу ў кіраўніцтве краіны, паведамлялі, што ў рэспубліцы падрыхтаваны «спіс невыязных», куды ўвайшлі больш за сто беларускіх апазіцыянераў, грамадзянскіх актывістаў і журналістаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках