16 лiстапада 2024, Субота, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест дзіцячага малака ў Гомелі прадавалі ваду (Фота)

82

У пакетах з малаком для дзіцячага харчавання, набытых ў гомельскай краме, апынулася невядомая вадкасць.

Як паведамляе газета «Гомельская праўда», у выніку эксперыменту, праведзенага ў кабінеце загадчыцы крамы «Родная сторона» Таісіі Сядой, атрымалася ўсталяваць наступнае. 13 сакавіка ў 14 гадзін 13 хвілін ва ўпакоўку налівалі яшчэ малако, а ў 14:18 - ужо невядомую вадкасць. З чатырох распачатых пакетаў малако апынулася толькі ў адным.

Вытворцам «немалака» аказалася менскае прадпрыемства «Гармалзавод № 1». Нагадаем, што афіцыйныя асобы неаднаразова заяўлялі, быццам бы прадукты, прызначаныя для дзіцячага харчавання, праходзяць асаблівы кантроль якасці. Нібыта, у іх правяраюць не толькі на наяўнасць розных небяспечных рэчываў, але і строга сочаць за наяўнасцю карысных - мінералаў, вітамінаў і та таго падобнага. Чаму пасля такога кантролю пад выглядам малака разлівалі каламутную ваду, застаецца толькі здагадвацца.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках