28 снежня 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка: Буду галадаць, пакуль не адменяць прысуд

19
Сяргей Каваленка: Буду галадаць, пакуль не адменяць прысуд

Маці, брат і сын Сяргея Каваленкі сустрэліся з ім у менскім ізалятары на Валадарскага, дзе знаходзіцца рэспубліканскі турэмны шпіталь.

«Ён ледзь прыйшоў на спатканне. Вельмі худы і слабы. Яму патрэбная неадкладная медыцынская дапамога ва ўмовах добрай грамадзянскай лякарні, турэмным лекарам ён не давярае», - паведаміла маці вязня Лідзія Каваленка.

Па словах брата Сяргея Каваленкі Віталя, зняволены не збіраецца спыняць галадоўку, пакуль не адменяць незаконны прысуд, перадае «Радыё Свабода».

«Сяргей сапраўды вельмі слабы, але маральна ён моцны як ніколі. Ён заклікаў беларусаў змагацца за незалежнасць сваёй радзімы і яе нацыянальныя сімвалы. Асобна Сяргей падзякаваў усім, хто яго падтрымлівае і дапамагае ягоным сваякам, і асабіста падзякаваў Зянону Пазняку за салідарнасць з ім», - распавёў Віталь Каваленка.

З перапынкамі Сяргей Каваленка галадае з сярэдзіны снежня, у лютым цалкам адмовіўся ад ежы. За час галадоўкі зняволены схуднеў больш чым на 30 кілаграмаў. Актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку суд прызнаў вінаватым у парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску і асудзіў на 2 гады і месяц калоніі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках