28 снежня 2024, Субота, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Business Times»: Лукашэнка баіцца санкцый на пастаўкі нафтапрадуктаў

15
«Business Times»: Лукашэнка баіцца санкцый на пастаўкі нафтапрадуктаў

Выказванні Лукашэнкі могуць перапоўніць чашу трывання еўрапейскіх палітыкаў.

Нядаўнія гамафобные заявы беларускага кіраўніка ўжо выклікалі абурэнне германскага міністра замежных спраў Гіда Вестэрвеле, нагадвае эканамічны партал International Business Times (пераклад - charter97.org).

«Гэтыя словы кажуць самі за сябе. Аднак нават пасля іх я не адступлюся ад свайго ўдзелу ў барацьбе за чалавечыя і грамадзянскія правы ў Беларусі», - сказаў міністр.

Вестэрвеле быў падтрыманы ўрадам у Берліне.

Штэфэн Зайберт, прадстаўнік канцлера Германіі Ангелы Меркель, сказаў: «Гэтая заява цікавая толькі ў тым сэнсе, што Лукашэнка прызнаў сябе дыктатарам, пра што мы казалі ўжо даўно»

Лукашэнка выклікаў гнеў іншых еўрапейскіх лідараў пасля гвалтоўнага разгону пратэстаў пасля выбараў у снежні 2010 года. Чацвёра яго канкурэнтаў былі кінутыя ў турму.

Еўрапейскі звяз увёў візавыя санкцыі супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у парушэннях правоў чалавека, забараніўшы ім уезд на сваю тэрыторыю. У адказ Лукашэнка адклікаў сваіх амбасадараў з штаб-кватэры саюзвязаза ў Брусэлі і з Польшчы.

Амбасадары ЕЗ таксама пакінулі Менск.

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch нагадвае аб масавых затрыманнях ў снежні 2010 года.

«Працягваюць паступаць паведамленні аб сур'ёзных псіхалагічных і фізічных злоўжываннях і парушэннях правоў палітычных зняволеных, якія застаюцца пад вартай. Многім з іх рэгулярна забараняюць сустракацца з адвакатамі. Яны часта не атрымліваюць лістоў і не маюць спатканняў са сваякамі. Некаторыя неаднаразова беспадстаўна змяшчаліся ў адзіночную камеру або карцэр, пазбаўляліся медыцынскай дапамогі», паведамляюць праваабаронцы.

Аднак, Лукашэнка баіцца эканамічных санкцый, якія можа ўвесці Еўрапейскі Звяз, таму што эканоміка Беларусі вельмі залежыць ад нафтаперапрацоўчай прамысловасці.

Нядзіўна, што цяпер ён шукае сяброўства расейскага лідэра Уладзіміра Пуціна. Сёння Лукашэнка адным з першых павіншаваў яго з перамогай на выбарах.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках