16 лiстапада 2024, Субота, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі прафсаюз аўтапрама заступіўся за працаўнікоў «Граніту»

4
Расейскі прафсаюз аўтапрама заступіўся за працаўнікоў «Граніту»

На I з'ездзе Міжрэгіянальнага прафсаюза працаўнікоў аўтамабільнай прамысловасці Расеі, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу, асудзілі ціск супраць незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве «Граніт».

Дэлегаты з'езда прынялі адпаведную рэзалюцыю аб падтрымцы незалежнага прафсаюзу на «Граніце», перадае «Радыё Свабода».

У дакуменце дэлегаты з'езда заклікаюць канфедэрацыю працы Расеі, Міжнародную канфедэрацыю працы «працягнуць ціск на аўтарытарны рэжым Беларусі з мэтай абароны базавых правоў чалавека на працоўным месцы і забяспечыць абарону актывістаў і радавых сябраў прафсаюза РУВП «Граніт».

Дэлегаты з'езда прафсаюза працаўнікоў аўтапрама заявілі, што з глыбокай трывогай і заклапочанасцю назіраюць «за шалёнай кампаніяй, разгорнутай рэжымам Лукашэнкі супраць створанага ў канцы 2011 года незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве «Граніт» і ягоных актывістаў у горадзе Мікашэвічы».

У рэзалюцыі канстатуецца, што «ўжо шмат гадоў беларускі рэжым вядзе лютую вайну супраць незалежнага прафсаюзнага руху. З-за гэтага Беларусь разам з М'янмай (дзе кіруе ваенная хунта) не раз трапляла ў чорныя спісы Міжнароднай арганізацыі працы. Некалькі год таму Еўразвяз і ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць краіны».

У канцы 2011 года некалькі сотняў працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменя «Граніт» у Мікашэвічах (Брэсцкая вобласць) напісалі заявы аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюза. Такім чынам яны выказалі пратэст супраць памеру заробкаў, пагардлівага стаўлення з боку адміністрацыі і бяздзейнасці афіцыйнага прафсаюза.

Працаўнікі абвясцілі, што ствараюць на прадпрыемстве аддзяленне Беларускага незалежнага прафсаюза. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюза пачалі адзначаць ціск з боку адміністрацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках