15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы канфіскавалі «Чарнобыльскія ўрокі»

4
На мяжы канфіскавалі «Чарнобыльскія ўрокі»

Актывіста антыядзернай кампаніі з Астравецкага раёна Мікалая Уласевіча спынілі на мяжы на падставе таго, што ён ехаў на ўласным аўтамабілі не на восьмыя суткі, як дазволена, а на сёмыя.

Звычайна ў такіх выпадках памежнікі папросту разварочваюць людзей назад. Мікалая Уласевіча ўзялі на асабісты кантроль, канфіскавалі асабістыя рэчы і толькі праз тры гадзіны ён змог вярнуцца, перадае «Радыё Свабода».

Па словах Уласевіча, у яго канфіскавалі дыктафон, кампакт-дыск «Назад у будучыню», дыск беларускіх бардаў, каля 80 стыкераў «Фукусіма» і адзін «Народжаныя не поўзаць», навучальны дапаможнік «Чарнобыльскія ўрокі» і альтэрнатыўны даклад па ўздзеянні будучай Астравецкай АЭС на навакольнае асяроддзе.

Са словаў Уласевіча, усе гэтыя рэчы канфіскавалі для экспертызы. Сам Уласевіч кажа, што ехаў у Літву на сустрэчу з літоўскімі калегамі, якія таксама выступаюць супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках