27 снежня 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны зрабілі крайнім

1
Мінабароны зрабілі крайнім

РУУС Партызанскага раёна Менска перанакіраваў скаргу праваабаронца Валянціна Стэфановіча ў Міністэрства абароны.

Раней тое ж самае зрабіла Генеральная пракуратура, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Валянцін Стэфановіч 27 сакавік звярнуўся ў РУУС Партызанскага раёна, каб у адпаведнасці з «Палажэннем аб банку дадзеных грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх часова абмежаванае», супрацоўнікі РУУС накіравалі запыт у Міністэрства абароны, якое прадставіла гэтыя дадзеныя, для праверкі іх дакладнасці. Выключэнне з банка дадзеных звестак у сувязі з іх недакладнасцю знаходзіцца цалкам у кампетэнцыі РУУС, адзначыў у сваёй скарзе праваабаронца.

Падставай для абмежавання выезду Валянціна Стэфановіча з краіны паслужыла нібыта ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на ваенную службу. Аднак праваабаронца на 12 гадоў старэйшы за максімальны прызыўны ўзрост і ўжо праходзіў тэрміновую ваенную службу. Ён звярнуўся за тлумачэннямі ў Партызанскі райваенкамат Менска, дзе яму паведамілі, што там ніякіх рашэнняў адносна абмежавання права выезду з Беларусі не прымалася.

Аднак начальнік упраўлення міліцыі Партызанскага РУУС А. Парашчук пісьмова адказаў Валянціну Стэфановічу, што «звесткі аб грамадзянах, у дачыненні да якіх прынятыя рашэнні аб часовым абмежаванні іх права на выезд з Рэспублікі Беларусь у сувязі з ухіленнем ад з'яўлення на мерапрыемствы па прызыву на ваенную службу заносяцца ў банк дадзеных ваеннымі камісарыятамі». Спаслаўшыся на гэта, ён сказаў, што ў міліцыі не маюць ніякага дачынення да забароны на выезд.

11 сакавіка Валянцін Стэфановіч не змог выехаць з Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог» супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выездзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках