26 снежня 2024, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэчы апазіцыянераў «зніклі» з міліцэйскага сейфа

29
Рэчы апазіцыянераў «зніклі» з міліцэйскага сейфа

Усе асабістыя рэчы актывістаў «Маладога Фронту» Анастасіі Шулейка і Юрыя Ходаса «зніклі» з дзяжурнай часткі ГАМ-1 Ленінскага РУУС Менска. Разам з іх вопісам.

Пасля суда 12 красавіка, які прызнаў актывістаў вінаватымі ў брыдкаслоўі і пакараў грашовымі штрафамі (хоць яны толькі ўскладалі кветкі ў памяць аб ахвярах тэракту 11 красавіка 2011 года), яны накіраваліся ў РУУС Ленінскага раёна за асабістымі рэчамі. Аднак дзяжурны міліцыянт, адкрыўшы сейф, толькі развёў рукамі: «Вашых рэчаў у нас няма». Затым патлумачыў, што іх забралі людзі з «белага дома», маючы на ўвазе КДБ. Ён адмовіўся тлумачыць, якім чынам і дзе іх можна вярнуць, паведамляе ПЦ «Вясна».

Такім чынам у адзін час у Шулейка і Ходаса зніклі пашпарты, заліковая кніжка, мабільныя тэлефоны, грошы, ключы ад аўтамабіля і кватэры, а таксама іншыя асабістыя рэчы, у тым ліку і шнуркі ад абутку. Гэта толькі пацвярджае здагадку, што іхняе затрыманне было невыпадковым, а планавалася з пэўнымі мэтамі.

Зараз актывісты тэлефануюць у ГАМ-1 Ленінскага РУУС, дзе яны правялі ноч і ва ўпраўленне міліцыі Ленінскага раёна, каб даведацца пра лёс сваіх рэчаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках