28 снежня 2024, Субота, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя сарвала адзіны дазволены ў Брэсце пікет

1
Міліцыя сарвала адзіны дазволены ў Брэсце пікет

«Справядлівы свет» абскарджвае забарону пікетаў у Брэсце.

Мясцовыя актывісты Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» звярнуліся ў суд са скаргай на дзеянні чыноўнікаў Брэсцкага гарвыканкама, якія не дазволілі арганізоўваць пікеты, прысвечаныя праблеме даступнасці жылля, піша ПЦ «Вясна».

Як нагадала старшыня гарадской арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Людміла Дзенісенка, у сакавіку былі пададзеныя тры заяўкі на правядзенне пікетаў, падчас якіх актывісты збіраліся прыцягнуць увагу на парушэнне 48 артыкула Канстытуцыі РБ. Гэты артыкул дэкларуе, што грамадзяне маюць права на жыллё, а тым, хто мае патрэбу ў сацыяльнай абароне, жыллё прадастаўляецца дзяржавай бясплатна або па даступных коштах.

Брэсцкія ўлады дазволілі толькі адзін пікет, але і ён быў фактычна сарваны дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі. Што тычыцца забароненых акцый, то Людміла Дзенісенка кажа, што адмова на правядзенне пікетаў парушае права на мірныя сходы, таму вырашана абскардзіць рашэнне гарвыканкама ў судзе. «Мы збіраемся давесці, што маем права праводзіць такія пікеты, тым больш у вызначаным для гэтага гарадскімі ўладамі месцы, як звычайныя грамадзяне і як сябры партый, чыя дзейнасць рэгламентуецца Законам аб палітычных партыях», - патлумачыла мэта звароту ў суд Людміла Дзенісенка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках