16 лiстапада 2024, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікі «Барысаўдрэва» патрабавалі павелічэння заробкаў

17
Працаўнікі «Барысаўдрэва» патрабавалі павелічэння заробкаў

Нездаволенасць нізкімі заробкамі выказалі працаўнікі ААТ «Барысаўдрэў» прэм'ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу, які наведаў прадпрыемства 12 красавіка.

Акрамя таго, калектыў занепакоены перспектывай прадпрыемства, якое знаходзіцца ў цяжкай эканамічнай сітуацыі, паведамляе БелТА.

Міхаіл Мясніковіч сумесна са старшынём Менскага аблвыканкама Барысам Батурам, кіраўнікамі канцэрна «Беллеспаперапрам», камерцыйных банкаў і іншымі зацікаўленымі разгледзелі асноўныя пытанні, якія датычацца развіцця прадпрыемства.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, на «Барысаўдрэве» павінная быць распачатая новая вытворчасць драўнянавалакністых пліт МДФ прадукцыйнасцю 60 тыс. куб.м на год. Акрамя таго, будзе прафінансаванае пераабсталяванне фанернай вытворчасці, будаўніцтва кацельні.

Кіраўніку канцэрна «Беллеспаперапрам» Уладзіміру Шульге давялося выслухаць шмат крытыкі. Прэм'ер-міністру на працягу тыдня будзе прадстаўлены на зацверджанне пакрокавы графік завяршэння ўсіх прац і удакладненыя бізнес-планы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках