28 снежня 2024, Субота, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Віцьба-3» Каваленка збіраўся рэзаць вены (Відэа)

43
У «Віцьба-3» Каваленка збіраўся рэзаць вены (Відэа)

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка спыніў галадоўку і пачаў самастойна есці і піць сокі.

Са зняволеным у «Навінках» сустрэўся ягоны бацька Аляксандр Каваленка.

Спатканне Каваленкі-старэйшага з сынам доўжылася каля паловы гадзіны, перадае «Радыё Свабода». Галоўнае, пра што даведаўся Аляксандр Каваленка, - што ягоны сын Сяргей спыніў галадоўку і самастойна з яе выходзіць:

«Ён пачаў выходзіць з галадоўкі, але збольшага выглядае яшчэ вельмі дрэнна. Скура ды косці. А ў параўнанні з тым, які ён быў на судзе, то зусім ніякі. 45 кілаграмаў важыць. Раней яго прымусова кармілі праз зонд, а цяпер ён пачаў сам есці. Сокі адвёз яму, садавіну, сухары, печыва і гэтак далей. Стаўленне там да яго набыта неблагое. Іх там ахоўваюць, там камеры ўсталяваныя. Трымаць там яго будуць, сказаў, каля месяца. Кропельніцы яму ўжо не ставяць. Скардзіўся, што ў «Віцьба-3», калі ён хацеў ехаць на касацыю, яго прывязалі да ложка і трымалі так тры дні. Калолі розныя прэпараты. У прыбіральню не выпускалі, уводзілі катэтар у мачавы пузыр. Нават хацеў сабе вены рэзаць на руцэ, паказваў мне сляды ад катетера. Тады яго сабраліся і сюды, у Менск, адправілі».

Па словах Аляксандра Каваленкі, абследаванне ягонага сына экспертамі-псіхіятрамі складаецца ў назіранні за ім. Ніякіх прэпаратаў Каваленку ў «Навінках» пакуль не ўводзілі.

Аляксандр Каваленка лічыць, што на наступным тыдні да сына на спатканне выберуцца іншыя сваякі. Сам Сяргей, па словах ягонага бацькі, вельмі цікавіўся сям'ёй і справамі ў палітыцы.

Сяргей Каваленка трымаў галадоўку пратэсту з сярэдзіны снежня з перапынкам на 20 дзён у студзені-лютым. Спыніў галадоўку Сяргей два дні таму, сказаў ягоны бацька.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках