28 снежня 2024, Субота, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебск «разварушваюць» улёткамі (Фота)

11

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі інфармацыйную акцыю ў цэнтры Віцебска.

Добрая навіна заспела ў працы актывістаў, якія расклейвалі ў цэнтры Віцебска налепкі ў падтрымку Сяргея Каваленкі - палітвязень нарэшце пачаў прымаць ежу, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

Прычынай для гэтага стала тое, што ў псіхіятрычнай лякарні ў Навінках Сяргею прапанавалі «супрацоўніцтва» з лекарамі, якое як нам вядома са словаў людзей, якія праходзілі псіхіятрычную экспертызу ў тым месцы, заключаецца ў тым, што альбо чалавек самастойна прымае ежу, альбо яго прызнаюць шалёным .

Нагадаем, што Сяргей Каваленка, пратэстуючы супраць прысуду, галадаў з 19 снежня з перапынкам на 20 дзён у студзені-лютым. Прымусова карміць Сяргея Каваленку пачалі ў канцы сакавіка. Сам ён да гэтага часу адмаўляўся есці, але казаў, што спыніў бы галадоўку ў цывільным шпіталі пад наглядам лекараў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках