15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: Прынцыпова сітуацыя не змянілася

6
Аляксандр Атрошчанкаў: Прынцыпова сітуацыя не змянілася

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» прыняў удзел у «Пражскім акцэнце» на хвалях «Радыё Свабода».

Былы палітвязень распавёў аб сваёй адзнацы вызвалення палітвязняў Андрэя Саньнікава і Зміцера Бандарэнкі, пра ролю еўрапейскіх санкцый і адказаў на іншыя пытанні.

«Простым супадзеннем ў часе гэтыя падзеі цяжка пастлумачыць. Безумоўна, тут дзейнічаў комплекс прычын, але, вядома, найважнейшую ролю адыграла прынцыповая пазіцыя Еўразвяза. Захад перайшоў вельмі прынцыповую лінію, і зараз эканамічныя санкцыі, якіх раней усімі спосабамі пазбягалі, не з'яўляюцца больш нейкім табу. Зразумела, што вызваленнем Саннікава і Бандарэнкі Лукашэнка не выканаў асноўнае патрабаванне Захаду. За кратамі застаюцца незаконна асуджаныя людзі, але ён спрабуе забяспечыць сабе пэўную свабоду манёўру. Спадзяюся, гэта нікога не падмане.

Пасля вызвалення Саннікава і Бандарэнкі стала абсалютна відавочна, што на Лукашэнку ўплываюць толькі такія салідарныя і рашучыя меры. Менавіта такія дзеянні мы ўпершыню бачым з боку ЕЗ у апошнія тыдні. Толькі такімі дзеяннямі можна чагосьці дасягнуць. Відавочна, што Лукашэнка паспрабуе ўсё гэта перайграць, зноў пачаць гандаль палітвязнямі. Але гэта тое, да чаго ён заўсёды імкнуўся: браць «дэмакратычныя стандарты» з Усходу, а грошы - з Захаду. Ідэальная мадэль для яго - гэта адносіны ЕЗ з такімі краінамі як, напрыклад, Азербайджан, каб можна было трымаць дзесяткі палітвязняў, забіваць людзей за ўдзел у мірных дэманстрацыях, але пры гэтым мець добрыя гандлёвыя адносіны з Захадам. Пытанне ў тым, ці пагодзіцца з гэтым беларускае грамадства і заходнія дэмакратыі.

Вядома, мы вельмі радыя вызваленню Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнки, але прынцыпова сітуацыя не змянілася. Паўтара дзесятки палітвязняў па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі. Мы ведаем, што да іх прымяняюцца катаванні, на іх вельмі моцна ціснуць - як фізічна так і маральна. Улады па-ранейшаму трымаюць закладнікаў. Сярод іх, кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, сям'я Андрэя Саннікава. Бо Ірына Халіп і многія іншыя людзі таксама знаходзяцца пад рознымі формамі абмежавання волі. Таму для нейкіх размоваў аб змякчэнні і без таго вельмі мяккіх санкцый не маецца ніякіх падстаў», - сказаў Аляксандр Атрошчанкаў у эфіры «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках