28 снежня 2024, Субота, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мікалая Аўтуховіча сур'ёзныя праблемы са здароўем

7
У Мікалая Аўтуховіча сур'ёзныя праблемы са здароўем

Болі ў спіне і паясніцы выкліканыя праблемамі з ныркамі, а таксама тым, што падчас знаходжання ў СІЗА палітвязень прастыў.

Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў двухмеснай камеры ў турме № 1 Гродна. Адміністрацыя яму дала гэтую камеру па ягонай просьбе, бо ён не паліць. Сукамернік таксама не паліць.

Гэтыя падрабязнасці з жыцця палітзняволенага афганца «Беларускаму партызану» паведаміў праваабаронца Алег Волчак.

«Шпацыр - 1 гадзіна на дзень. Як і меркавалася, здароўе ў яго не паляпшаецца. У яго некалькі праблем са здароўем - ускладненні з кішэчнікам пасля працяглых галадовак, а таксама моцныя болі ў спіне і паясніцы. Болі ў спіне і паясніцы выкліканыя праблемамі з ныркамі, а таксама тым, што падчас знаходжання ў памяшканнях камернага тыпу і СІЗА прастыў, бо ў тых памяшканнях заўсёды халодна і скразнякі, а днём ложак прыбіраюць, гэта значыць, чалавек стала знаходзіцца ў бетонным мяшку . Зараз ягоная жонка рыхтуе пасылку гародніны на 30 кілаграмаў. Адміністрацыя дазволіла такую перадачу з улікам стану ягонага здароўя. На сёння ў Аўтуховіча няма ніякіх парушэнняў або заўваг з боку адміністрацыі турмы. Лісты ён атрымлівае. Настрой па-ранейшаму баявы. Самае галоўнае, што ён адчуў рэальную ўвагу з боку міжнароднай грамадскасці да ягонай персоны, і вядома таксама спадзяецца на датэрміновае вызваленне», - падкрэсліў Алег Волчак.

Кароткатэрміновае спатканне жонкі Алены з Мікалаем Аўтуховічам будзе толькі ў чэрвені.

Нягледзячы на тое, што Мікалай Аўтуховіч не пісаў прашэнне аб памілаванні, магчымае яго вызваленне па УДВ, лічыць Алег Волчак.

«У мінулы раз, у 2008 годзе, Аўтуховіч не пісаў прашэння Лукашэнку, а быў вызвалены ў сувязі са змяненнем умоваў утрымання на больш мяккае пакаранне, г.зн. па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Таму, калі пытанне ўстане па Аўтуховічу, падставы можна заўсёды знайсці, каб яго перавесці на больш мяккае пакаранне. Андрэй Саннікаў вызвалены, але па якой фармулёўцы - трэба яшчэ разабрацца.

Тым больш, што Аўтуховіч з'яўляецца ветэранам баявых дзеянняў у Афганістане, мае баявыя ўзнагароды, а таксама па стане здароўя ўлады могуць яго вызваліць. Але гэта ўсё залежыць ад міжнароднай супольнасці, дзякуючы якой пайшлі ўсе гэтыя вызвалення. Маё меркаванне: да інаўгурацыі Пуціна павінныя быць вызваленыя і іншыя палітвязні», - заявіў Алег Волчак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках