26 снежня 2024, Чацвер, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ адказаў Макею

26
ЕЗ адказаў Макею

Еўрапейскі Звяз працягне заклікаць да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў.

Прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан Майя Качыянчыч пракаментавала для БелаПАН сённяшнюю заяву кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея.

Выступаючы перад журналістамі, той адзначыў, што ЕЗ патрабуе неадкладна вызваліць і рэабілітаваць «нейкіх» палітычных зняволеных. «Падобнага кшталту патрабаванні - гэта шлях у нікуды, - сказаў Макей. - Ніякага вызвалення пад ціскам не будзе. Ніякай рэабілітацыі па еўразвязаўскіх загадах - таксама не будзе».

«Вядома, мы працягнем заклікаць да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў», - сказала Качыянчыч. Яна нагадала, што ЕЗ прыхільнік палітыкі крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, у тым ліку праз дыялог і ў межах праграмы «Усходняе партнёрства». Развіццё двухбаковых адносінаў абумоўленае прагрэсам у галіне правоў чалавека, дэмакратыі, вяршэнства права, а ЕЗ гатовы падтрымаць Беларусь у гэтай сферы. Рада ЕЗ вырашыла пільна назіраць за сітуацыяй у Беларусі, нагадала прэс-сакратар Кэтрын Эштан.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, у Беларусі адбываюць пакаранне 13 палітвязняў. У мінулыя выходныя былі вызваленыя Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках