26 снежня 2024, Чацвер, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрысціянскія арганізацыі Славакіі вітаюць вызваленне палітвязняў

Хрысціянскія арганізацыі Славакіі вітаюць вызваленне палітвязняў

Форум хрысціянскіх асацыяцый цёпла вітаў інфармацыю аб вызваленні з беларускай турмы Андрэя Саннікава.

У 2011 годзе ў турме Леапольдаў, трагічным сімвале камуністычнага рэжыму разам з былымі палітзняволенымі быў напісаны ліст Андрэю Саннікаву. У ім было сказана: «Сёння, 27 жніўня 2011 года, мы сабраліся каля брамы турмы, дзе падвяргаліся катаванням тысячы палітычных зняволеных. Мы тут, таму што мы не хочам забыцца на гэта, і з гэтага трагічнага месцы мы шлем Вам словы малітвы і салідарнасці», гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце арганізацыі (пераклад - charter97.org).

«Мы лічым, што палітычны ціск на дыктатара Лукашэнку з боку дэмакратычнай супольнасці і малітвы за вызваленне палітвязняў дапамаглі больш хуткаму іх выхаду на волю.

Мы чакаем, што і іншыя, несправядліва асуджаныя не толькі ў Беларусі, павінныя быць вызваленыя», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках