15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцера Бандарэнку паставілі на «прафілактычны ўлік»

2
Зміцера Бандарэнку паставілі на «прафілактычны ўлік»

Палітзняволенага, які днямі выйшаў на волю, паставілі на прафілактычны ўлік у крымінальна-выканаўчай камісіі Ленінскага раёна.

На працягу двух гадоў у каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнку застаецца судзімасць. За ім будзе ўсталяванае «прафілактычнае назіранне», якое значыць, што да яго дадому могуць прыходзіць супрацоўнікі міліцыі і прыкладна раз на месяц «запрашаць» для правядзення «прафілактычных» гутарак. Праз год, калі Бандарэнка «не будзе парушаць законы», ён можа хадайнічаць аб датэрміновым зняцці судзімасці.

Калі палітык будзе з'язджаць з горада больш чым на месяц, ён павінен загадзя папярэдзіць міліцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках