28 снежня 2024, Субота, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Васіля Парфянкова заведзеная яшчэ адна крымінальная справа

10
Супраць Васіля Парфянкова заведзеная яшчэ адна крымінальная справа

Паўтара гады арышту, паўтара гады пазбаўлення волi або ўмоўны тэрмін пагражаюць былому палітвязню Васілю Парфянкову.

Пра гэта ўдзельнік падзеяў 19 снежня даведаўся сёння, 19 красавіка, ад следчага Першамайскага аддзела Следчага камітэта А. Рабцава, перадае «Радыё Свабода».

«Следчы сказаў, што заведзеная крымінальная справа аб парушэнні мною умоваў прафілактычнага нагляду. Самае большае, што пагражае, - паўтара гады калоніі. Прычым я не думаю, што абмяжуюцца ўмоўным пакараннем, ведаючы маю былую судзімасць за 19 снежня», - пракаментаваў гэтыя звесткі Васіль Парфянкоў.

Васіль Парфянкоў прызнаў, што ў яго было тры парушэнні ўмоваў нагляду. «Адзін акт быў складзены, калі я выйшаў у краму, а тут прыйшлі з праверкай. Другі раз на 15 хвілін спазніўся адзначыцца», - кажа былы палітвязень.

Прафілактычны нагляд Парфянкову быў усталяваны 5 студзеня тэрмінам на год пасля таго, як былога палітвязня арыштавалі на суткі за ўдзел у акцыі салідарнасці ў гадавіну Плошчы 19 снежня 2011 года.

Акрамя Васіля Парфянкова, у сакавіку год прафілактычнага нагляду атрымаў маладафронтавец Уладзіслаў Яроменак, у красавіку 2 гады такога нагляду суд прысудзіў актывісту «Гавары праўду» Паўлу Вінаградаву.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках