26 снежня 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія НДА просяць ЕЗ і ЗША працягваць ціск на Лукашэнку

15
Беларускія НДА просяць ЕЗ і ЗША працягваць ціск на Лукашэнку

Прадстаўнікі беларускай грамадскасці і сваякі палітвязняў просяць еўрапейскія краіны і ЗША не весці з уладамі Беларусі ніякага дыялогу, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні.

Такі зварот быў прыняты 19 красавіка на паседжанні круглага стала ў Менску, перадае БелаПАН.

У звароце, які падпісалі больш за два дзесяткі чалавек, адзначаецца, што толькі дзякуючы прынцыповай пазіцыі і салідарнасці былі вызваленыя з-за кратаў экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і ягоная давераная асоба Зміцер Бандарэнка.

«Мы заяўляем, што ў Рэспубліцы Беларусь на сённяшні момант за кратамі застаюцца 16 палітычных зняволеных - Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Сяргей Каваленка, Алесь Бяляцкі, Мікалай Аўтуховіч, Павел Севярынец, Мікалай Дзядок, Ігар Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Павел Сырамалотаў , Арцём Пракапенка, Яўген Васьковіч, Юрый Чыгілейчык, Аляксандр Малчанаў, Аляксандр Круты. Мы звяртаемся да ўсіх палітыкаў еўрапейскіх краін і ЗША з заклікам: «Не спыняйцеся, будзьце прынцыповымі, не вядзіце з рэжымам ніякага дыялогу, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя!» - гаворыцца ў дакуменце.

«Палітвязні з'яўляюцца закладнікамі аўтарытарнага бесчалавечнага рэжыму Лукашэнкі, прадметам гандлю. Мы ведаем, што да іх прымяняюцца катаванні, як фізічныя, так і маральныя, на іх ідзе беспрэцэдэнтны ціск. Зараз ад пазіцыі палітыкаў Еўропы і ЗША залежыць, вызваляць іх ці пакінуць за кратамі на доўгія гады. Мы заклікаем вас быць шчырымі і цвёрдымі ў намаганнях хуткага вызвалення палітычных вязняў Беларусі», - сказана ў звароце.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках