24 снежня 2024, aўторак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

EUobserver: Першымі ў Беларусь вернуцца амбасадары Польшчы і ЕЗ

24
EUobserver: Першымі ў Беларусь вернуцца амбасадары Польшчы і ЕЗ

Гэта можа адбыцца ў пачатку наступнага тыдня.

Першымі ў Беларусь прыедуць амбасадары ЕЗ і Польшчы. Менавіта з іх выгнання пачалася дыпламатычная вайна паміж Менскам і Брусэлем. Астатнія дыпламаты могуць прыехаць у беларускую сталіцу пазней, піша брусельскае выданне EUobserver (пераклад - charter97.org), якому гэтую інфармацыю паведаміла высокапастаўленая крыніца ў ЕЗ.

Дыпламатычны канфлікт разгарэўся пасля лютаўскага рашэння ЕЗ аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Беларусі. 28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўразвяза Майры Моры і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый». Адначасова Менск адклікаў для кансультацый сталага прадстаўніка Беларусі пры Еўразвязе Андрэя Еўдачэнку і амбасадара Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка. У адказ у канцы лютага - пачатку сакавіка краіны ЕЗ адклікалі сваіх амбасадараў з Менска.

18 красавіка міністр замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак заявіў, што прыйшоў час амбасадарам ЕЗ вярнуцца ў Беларусь. «Прыйшоў час вяртацца амбасадарам, бо нам трэба, каб амбасадары выконвалі сваю працу, - заявіў Лайчак. - Яны не павінныя быць часткай палітычнай спрэчкі паміж Еўразвязам і Беларуссю».

«Да таго ж Еўразвяз быў досыць вялікадушны: амбасадары ЕЗ выехалі з Беларусі, але мы пакінулі беларускіх амбасадараў у сваіх краінах, пагадзіўшыся з дысбалансам на карысць Беларусі. Гэтым мы хацелі прадэманстраваць, што не зацікаўленыя ў эскалацыі сітуацыі», - адзначыў кіраўнік МЗС Славакіі.

30 сакавіка ЕUobserver паведаміў, што амбасадары ЕЗ усе разам вернуцца ў Беларусь неўзабаве пасля каталіцкага Вялікадня, «калі Аляксандр Лукашэнка за гэты час не зробіць якіх-небудзь рэзкіх крокаў».

Аднак 5 красавіка Лукашэнка заявіў, што пытанне аб вяртанні дыпламатаў будзе разглядацца ў персанальным парадку. «Гэта была іхняя воля. Яны з'ехалі, здзейсніўшы дыпламатычны, палітычны крок, які ў той час наносіў шкоду нашаму знешнепалітычнаму ведамству як мінімум і нашай дзяржаве як максімум. <...> Раз яны гэтак паводзяцца, мы з міністрам замежных спраў дамовіліся, што кожную краіну і кожнага амбасадара будзем персанальна разглядаць у плане вяртання ў Беларусь. Але гэта не мае нічога агульнага з тым, што мы хочам перашкаджаць вяртанню амбасадараў», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках