27 снежня 2024, Пятніца, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары Еўразвяза вяртаюцца

131
Амбасадары Еўразвяза вяртаюцца

Амбасадары Швецыі, Польшчы і Літвы сёння вярнуліся ў Беларусь.

Стэфан Эрыксан, Лешак Шарэпка і Эдмінас Багдонас паспяхова перасеклі беларускую мяжу і вяртаюцца на працоўныя месцы.

24 красавіка амбасадар Чэхіі ў Беларусі Йіржы Карас заявіў «Радыё Свабода», што плануе вярнуцца ў Менск у пятніцу 27 красавіка.

Амбасадар Эстоніі Яак Ленсмент сказаў, што ён вернецца ў Менск да канца гэтага тыдня. Аднак ён не паведаміў канкрэтную дату. Сказаў толькі, што пакуль знаходзіцца ў адпачынку.

Беларускія ўлады вярнулі адкліканых для кансультацый амбасадараў у Бельгіі (па сумяшчальніцтве прадстаўнік у органах ЕЗ) і Польшчы на свае працоўныя месцы, паведамляе РІА Новости.

Брытанія верне свайго амбасадара назад у Беларусь у адпаведнасці з падобнымі крокамі іншых урадаў Еўрапейскага звяза. Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters (пераклад - charter97.org) са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі.

«Усе амбасадары Еўразвяза вяртаюцца ў Менск, у тым ліку наш», - сказаў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў, не ўдакладняючы дакладнага часу вяртання.

У амбасадзе Германіі паведамілі, што кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва вернецца на гэтым тыдні.

Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі, амбасадарка Майра Мора, якая выехала ў Бруеэль па патрабаванні беларускага боку, сёння таксама вяртаецца ў амбасаду ў Менску.

Нагадаем, 28 лютага амбасадару Польшчы ў Беларусі Лешаку Шарэпку і кіраўніку прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі Майры Моры афіцыйны Менск прапанаваў выехаць з Беларусі ў свае сталіцы «для кансультацый». У знак салідарнасці ўсе амбасадары краін Еўразвяза былі адкліканыя з Менска для кансультацый у свае краіны. Асноўнае патрабаванне еўрапейскага боку да Беларусі - вызваленне палітвязняў. Беларускія ўлады, са свайго боку, адклікалі для кансультацый свайго сталага прадстаўніка пры Еўразвязе і амбасадара ў Польшчы.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках