17 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам: 1 мая заробкі бюджэтнікаў вырастуць на 20% (Відэа)

31

А тарыфная стаўка першага разраду павысіцца на 5%.

Пра гэта паведаміла 25 красавіка на прэс-канферэнцыі намесніца старшыні Менгарвыканкама Жанна Бірыч, піша БелаПАН.

На ейную думку, нягледзячы на тое, што сярэдні заробак за люты склаў ў Менску 3 мільёны 818 тысяч рублёў, у горада «ёсць рэзервы па росце заработнай платы».

- Рэальны заробак знізіўся на 3,4%, у бюджэтнікаў - на 6,7% і склаў 3 мільёны 100 тысяч рублёў. Таму з 1 мая на 20% павялічваецца заробак бюджэтнікам і тарыфная стаўка першага разраду - на 5%, - сказала Бірыч.

Яна адзначыла, што некаторыя кіраўнікі «паднялі сабе высокую планку па заробку, нягледзячы на тое, што прадукцыйнасць працы не такая, як хацелася б». «Мы далі шэраг даручэнняў камітэтам, упраўленням, каб яны правялі аналіз і зрабілі самым галоўным паказчыкам прадукцыйнасць працы. Грошы павінныя ўсё ж зарабляцца», - падкрэсліла намесніца старшыні Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках