15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Перамога на баку Еўропы»

16
Станіслаў Шушкевіч: «Перамога на баку Еўропы»

Вяртанне еўрапейскіх амбасадараў пракаментаваў былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч.

«Перамога адназначна на баку Еўропы. Бо толькі дзякуючы еўрапейскай салідарнасці адбылося вызваленне Саннікава і Бандарэнкі. Палітвязні - гэта зараз самае галоўнае пытанне, бо лепшыя людзі Беларусі сядзяць без усялякай віны. Я думаю, амбасадарам лепш бачна, калі вяртацца. Калі яны вяртаюцца цяпер, то, значыць, так і добра.

Я цалкам перакананы, што не павіннае ставіцца пытанне аб зняцці санкцый, пакуль застаюцца іншыя палітвязні. Павінныя быць вызваленыя ўсе палітвязні, толькі тады можа ісці нейкая гаворка пра нармальныя кантакты з Еўропай», - сказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» Станіслаў Шушкевіч.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках