26 снежня 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анастасіі Шулейка далі 10 сутак

2
Анастасіі Шулейка далі 10 сутак

Толькі сёння высветліліся падрабязнасці арышту грамадскай актывісткі Анастасіі Шулейка, якую затрымалі 20 красавіка.

Яе вартаваў каля ўласнага дома невядомы ў цывільным. Калі той знік з-пад вокнаў актывісткі, Анастасія Шулейка вырашыла выйсці з хаты ў краму. Каля ўласнага дома яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ), піша ПЦ «Вясна».

Разгляд справы Анастасіі Шулейка адбылося ў суботу 21 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска. Суддзя Тацяна Мотыль асудзіла яе на 10 сутак арышту. Такім чынам, на волю актывістка выйдзе ў панядзелак 30 красавіка ў 17:30.

Фота bnp.by

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках