26 снежня 2024, Чацвер, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля «Чарнобыльскага шляху» затрымалі 40 чалавек

21
Пасля «Чарнобыльскага шляху» затрымалі 40 чалавек

(абноўлена) Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева будуць сёння судзіць.

Учора пасля «Чарнобыльскага шляху» былі затрыманыя 40 чалавек. Усе яны былі дастаўлены ў Савецкае і Цэнтральнае РУУС.

Пра гэта распавяла праваабаронца Анастасія Лойка. Паводле яе, з Цэнтральнага РУУС затрыманых адпусцілі, а ў Савецкім заставалася каля 30 чалавек, піша «Наша Ніва».

«Там знаходзіліся назіральнікі-праваабаронцы, якія атрымалі гэтую інфармацыю са словаў дзяжурнага, - распавяла Анастасія Лойка. - Дзяжурны таксама паведаміў, што дакладных спісаў затрыманых пакуль няма ». Актывісты расейскага «Яблыка», як паведамлялася, адпушчаныя на волю.

За што канкрэтна былі затрыманыя ўдзельнікі акцыі, пакуль невядома, аднак актывіст «Маладога фронту» Раман Васільеў паспеў паведаміць, што хутчэй за ўсё будуць складзеныя пратаколы па арт. 17.1. КаАП «Дробнае хуліганства».

«Пасля гэтага тэлефонная сувязь абарвалася», - распавяла Лойка.

Варта адзначыць, што перад заканчэннем акцыі адбылася кароткая гутарка намесніка начальніка ГУУС Менгарвыканкама Ігара Яўсеева і экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, які прасіў Яўсеева «абысціся на гэты раз без затрыманняў».

«Якія затрыманні? Няма ніякіх затрыманняў», - заявіў Яўсееў.

На той момант з'явілася інфармацыя толькі пра затрыманых расейцаў, Яўсееў адзначыў, што яму пра гэтыя затрыманні нічога невядома.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках