15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бярозаўцы міліцыя канфіскавалі газеты «Новы час»

1
У Бярозаўцы міліцыя канфіскавалі газеты «Новы час»

27 красавіка ў горадзе Бярозаўка (Лідскі раён) міліцыянты затрымалі мясцовых актывістаў Партыі БНФ і руху «За Свабоду» Сяргея Трафімчыка і Вітальда Ашурку.

У іх канфіскавалі 800 асобнікаў газеты «Новы час». Актывістаў даставілі ў мясцовы ўчастак і склалі акт аб канфіскацыі накладу газеты, піша ПЦ «Вясна».

Супрацоўнікі міліцыі хацелі ўзяць у Трафімчыка і Ашуркі тлумачэнні, але яны адмовіліся іх даваць. Па-першае, ніякіх абвінавачванняў актывістаў у правапарушэнні не было, а, па-другое, Трафімчык і Ашурка з'яўляюцца афіцыйнымі грамадскімі распаўсюднікамі зарэгістраванага выдання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках