28 снежня 2024, Субота, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікеты «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» пройдуць у Менску

12
Пікеты «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» пройдуць у Менску

Актывісты АГП падалі заяўкі ў Менгарвыканкам на правядзенне ў Менску 12 пікетаў пад лозунгам «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».

Такім чынам партыйцы маюць намер яшчэ раз заявіць аб неабходнасці вырашэння праблемы адсутнасці ў Беларусі вольных і сумленных выбараў, а таксама азнаёміць менчукоў з мэтамі і задачамі кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі», паведамляе прэс-служба АГП.

Акрамя таго, як адзначаюць актывісты, заяўленыя акцыі - гэта яшчэ і праверка ўладаў на здольнасць паляпшаць палітычны клімат у Беларусі.

Пікеты плануецца правесці 15 мая з 15.00 да 17.00 ва ўсіх раёнах Менска. Акрамя сталіцы Беларусі, акцыі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» рыхтуюцца ў абласных і раённых цэнтрах рэспублікі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках