15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч падасць у суд на Лукашэнку

41
Віктар Івашкевіч падасць у суд на Лукашэнку

У адказ на пазоў працаўніцы Мазырскага НПЗ палітык плануе падаць сустрэчны пазоў, але не на яе, а на беларускага кіраўніка.

На думку Віктара Івашкевіча, да санкцый сваімі выказваннямі і дзеяннямі еўрапейскіх палітыкаў падштурхоўвае Аляксандр Лукашэнка.

«Я пра гэта думаю, хоць зараз і няма асабістага часу на тое, каб пачынаць такія судовыя кампаніі. Але я параюся з адвакатам на гэты конт і, як гэта бывае ў судовай практыцы, у адказ падам сустрэчны пазоў», - сказаў ён у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Нагадаем, паводле інфармацыі афіцыйных СМІ, працаўніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на Віктара Івашкевіча за тое, што той заклікаў еўрапейскія кампаніі да байкоту беларускіх нафтапрадуктаў. Яна патрабуе ад Віктара Івашкевіча 500 тысяч рублёў для кампенсавання маральнай шкоды, які, нібыта, быў нанесены ёй асабіста выказваннямі палітыка.

Пакуль Івашкевіч не ведае, ні ў які суд пададзена“ заява, ні калі гэта будзе зроблена. Гэтак жа няма звестак і пра тое, якім судом і на якой падставе яму быў забаронены выезд з Беларусі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках