27 снежня 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 30 дзён у ШІЗА Дашкевіч атрымаў каля 300 лістоў

6
За 30 дзён у ШІЗА Дашкевіч атрымаў каля 300 лістоў

За 30 дзён знаходжання ў ШІЗА Глыбоцкай выпраўленчай калоніі лідэр «Маладога фронту» атрымаў каля 300 лістоў.

Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміла нявеста палітыка Анастасія Палажанка.

«Дзякуй усім за падтрымку. Зараз Зміцер будзе адказваць на лісты, знаёміцца з прэсай», - паведаміла дзяўчына.

6 красавіка адвакат наведаў Зміцера Дашкевіча ў глыбоцкай калоніі. Адвакат гутарыў з падабаронным праз шкло і ў прысутнасці супрацоўнікаў калоніі. Увечары ў аўторак лідара «Маладога фронту» вызвалілі з ШІЗА пасля 30-ці дзён. З.Дашкевіч зноў пераведзены ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), дзе будзе знаходзіцца да чэрвеня.

«Здароўе нармальнае. Асаблівых скаргаў, роўна як і заахвочванняў, Зміцер не мае», - жартуе Анастасія Палажанка.

У сярэдзіне сакавіка Зміцер Дашкевіча паўторна змясцілі ў штрафны ізалятар калоніі на 30 сутак. Адміністрацыя калоніі тлумачыць гэтае рашэнне «невыкананнем патрабаванняў».

У лютым зняволенага лідара «Маладога фронту» змяшчалі ў ШІЗА двойчы. У  арганізацыі, якую ўзначальвае З.Дашкевіч, лічаць, што на яго аказваецца беспрэцэдэнтны ціск і новыя 30 сутак штрафнога ізалятара сведчаць аб тым, што ціск толькі ўзмацняецца. На такі доўгі тэрмін Дашкевіча ў штрафны ізалятар яшчэ не змяшчалі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках