15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У спісах невыязных 130 тысяч беларусаў

94
У спісах невыязных 130 тысяч беларусаў

Спісы гэтыя ёсць у расейскіх памежнікаў і вылецець у трэцюю краіну з Масквы ў беларускіх невыязных не атрымаецца.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў кіраўнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун:

«Наш беларускі спіс уключае каля 130 тысяч. І ўсе, хто ходзіць на волі (але мае абмежаванне на выезд), яны практычна ўсе там ёсць».

Спісы невыязных абнаўляюцца кожны дзень, але лічба застаецца прыблізна аднолькавай, адзначыў Бягун.

Нагадаем, сёння расейскія памежнікі заявілі, што будуць сочыць за беларускім «спісам невыязных». Таму выезд з Расеі закрыты для тых, хто не мае права выезду з Беларусі і, такім чынам, невыязныя беларускія апазіцыянеры не змогуць патрапіць у Еўропу. На працягу апошніх тыдняў палітыкі з неафіцыйнага «спісу невыязных» паспяхова выязджалі ў краіны ЕЗ і ў ЗША менавіта праз Маскву.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках