27 снежня 2024, Пятніца, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра будуць судзіць Паўла Вінаградава

12
Заўтра будуць судзіць Паўла Вінаградава

Судовае паседжанне па ўсталяванні прэвентыўнага нагляду былому палітвязню адбудзецца 10-га красавіка ў 16-00 у судзе Маскоўскага раёна Менска.

Суд над актывістам кампаніі «Гавары праўду» Паўлам Вінаградавым быў адкладзены суддзёй Тацянай Мотыль 6-га красавіка да моманту разгляду ягонай скаргі старшынём Менскага гарадскога суда. Аднак ужо праз некалькі гадзін Вінаградаву патэлефанавалі з суда Маскоўскага раёна і прапанавалі з'явіцца за наступнай позвай.

Сёння, 9-га красавіка, у крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага РУУС яму была ўручаная позва, у якой пазначана, што судовае паседжанне ўсё ж такі адбудзецца 10-га красавіка бягучага года ў 16-00 у судзе Маскоўскага раёна Менска.

Як паведаміў прэс-службе «Гавары праўду» сам Павел, такая паспешнасць, на ягоную думку, звязаная з тым, што камусьці з кіраўніцтва МУС хочацца хутчэй абмежаваць ягоную дзеяздольнасць і тым самым звесці на нішто дзейнасць «Zмены», адным з лідараў якой з'яўляецца былы палітвязень.

Нагадаем, што ўвядзенне абмежаванняў для моладзевага актывіста ініцыяванае прадстаўнікамі МУС. У якасці мер дадатковага ўздзеяння прапануецца:

- Забарона на наведванне масавых мерапрыемстваў;

- Забарона пакідаць жыллё з 21-00 да 7-00;

- Забарона пакідаць Менск і межы краіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках