16 лiстапада 2024, Субота, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Родныя Кавалёва патрабуюць абгрунтаваць забарону на выдачу цела

18
Родныя Кавалёва патрабуюць абгрунтаваць забарону на выдачу цела

Маці і сястра расстралянага Уладзіслава Кавалёва просяць абгрунтаваць забарону выдаваць сваякам целы пакараных і хаваць месца іх пахавання.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, зварот з гэтай нагоды Любоў Кавалёва і Тацяна Козяр накіравалі Аляксандру Лукашэнку, у абедзве «палаты» «парламента» і начальніку дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС.

«Грамадзяне ў адпаведнасці з артыкулам 34 Канстытуцыі Беларусі маюць права запытваць у органах дзяржаўнай улады інфармацыю ў розных сферах жыцця, асабліва калі дадзеная інфармацыі закранае іхнія правы і інтарэсы», - пракаментаваў сітуацыю праваабаронца.

Па ягоных словах, сваячкі Кавалёва просяць адказаць, на падставе чаго ў частцы 5 артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса (КВК) маецца правіла: «цела для пахавання не выдаецца, аб месцы пахавання не паведамляецца».

Акрамя таго, у сваёй заяве яны выказваюць здзіўленне, чаму, калі чалавек ужо расстраляны і прысуд выкананы, фактычна здзекуюцца над сваякамі пакаранага, не выдаючы цела і хаваючы месца ягонага пахавання.

«У прынятым у 1999 годзе Крымінальна-выканаўчым кодэксе ўпершыню з'явілася дадзеная норма ў публічным заканадаўстве. Раней яна існавала ў сакрэтнай інструкцыі МУС аб парадку выканання смяротнага пакарання», - дапоўніў Кісляк.

Праваабаронца нагадаў, што 22 сакавіка сваячкі Кавалёва звярнуліся да Лукашэнкі, начальніка ДВП МУС, старшыні ГКБ з просьбай выдаць цела Уладзіслава Кавалёва дзеля яго пахавання сваякамі.

З адміністрацыі Лукашэнкі і МУС яны атрымалі адмовы са спасылкай на частку 5 арт. 175 КВК.

7 мая маці і сястра пакаранага звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай адмяніць палажэнне п. 5 арт. 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках