28 снежня 2024, Субота, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя «Парыж за Алеся Бяляцкага» пройдзе ў французскай сталіцы

6
Акцыя «Парыж за Алеся Бяляцкага» пройдзе ў французскай сталіцы

На будынку мэрыі будзе вывешаны вялікі партрэт беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага, які з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (МФП).

На мітынгу ў падтрымку Бяляцкага выступяць прадстаўнік мэра Парыжа па міжнародных пытаннях П'ер Шапіра, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхасен, а таксама сябры праўлення МФП, якія ў гэты дзень прыедуць з розных краін у Парыж, дзе размешчаны міжнародны сакратарыят гэтай арганізацыі, паведамляе сайт мэрыі французскай сталіцы.

Звычайна мэрыя Парыжу вывешвае партрэты французскіх грамадзянаў, якія апынуліся закладнікамі ў іншых краінах, піша праваабарончы сайт www.spring96.org.

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны ў жніўні мінулага года і з тых часоў знаходзіцца пад вартай. У лістападзе суд Першамайскага раёна Менска прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры і прысудзіў праваабаронца да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Гэтыя грошы выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, бо праваабарончы цэнтр «Вясна», які ўзначальвае Бяляцкі, працуе нелегальна - улады неаднаразова адмаўляліся яго зарэгістраваць. Сваёй віны палітвязень не прызнаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках