16 лiстапада 2024, Субота, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк знізіць стаўку рэфінансавання да 34%

4
Нацбанк знізіць стаўку рэфінансавання да 34%

Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання з 36% да 34% гадавых з 16 мая гэтага года.

Адпаведная пастанова прынятая праўленнем НБ РБ 10.5.2012, піша АФН.

«Дадзенае рашэнне грунтуецца на пазітыўных ацэнках захавання ў гэтым годзе бягучых тэндэнцый у эканоміцы, у першую чаргу запаволення інфляцыйных працэсаў. Індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў красавіка 2012 года ў параўнанні са снежнем 2011 года склаў 106,8 адсотка, у тым ліку базавы індэкс спажывецкіх коштаў - 106,1 адсотка, што адпавядаюць іх прагнознай дынаміцы з выхадам па выніках года на ўзровень інфляцыі ў 119 122 адсоткі», - гаворыцца ў афіцыйным каментары Нацбанка РБ.

Адначасова камітэт па манетарнай палітыцы рэгулятара прыняў рашэнне аб зніжэнні з 16 мая 2012 года адсоткавай стаўкі па стала даступных аперацыях падтрымкі ліквіднасці (крэдыт овернайт, СВОП овернайт) і двухбаковых аперацыях (ламбардны крэдыт, угоды СВОП) з 60% да 55% гадавых, адсоткавай стаўкі па стала даступных аперацыях выключэння ліквіднасці (дэпазіт овернайт) - з 23% да 20% гадавых.

«Нягледзячы на зніжэнне адсоткавых ставак, манетарныя ўмовы захаваюць ступень цвёрдасці, неабходную для падтрымання макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці ў краіне», - гаворыцца ў паведамленні НБ РБ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках