15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскага анархіста працягваюць судзіць за канцэрт у ДК МТЗ

Менскага анархіста працягваюць судзіць за канцэрт у ДК МТЗ

У судзе Цэнтральнага раёна Менску працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы Ігара Трухановіча, затрыманага на канцэрце ў ДК МТЗ 24 сакавіка.

У дачыненні да анархіста Ігара Трухановіча быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства), у якім пазначана, што ён знаходзячыся 24 сакавіка ў 22.30 па адрасе РУУС Цэнтральнага раёна, нібыта груба парушаў грамадскі парадак, піша ПЦ «Вясна».

Суд па адміністратыўнай справе ў дачыненні да Ігара Трухановіча пачаўся яшчэ 11 красавіка, аднак суддзя Ткачова прыняла рашэнне аб пераносе разгляду адміністрацыйнай справы Ігара Трухановича на 23 красавіка з-за адсутнасці сведкаў з боку абвінавачвання. Потым суд быў яшчэ раз перанесены.

Пасля затрымання 24 сакавік Трухановіча шпіталявалі ў лякарню хуткай дапамогі, дзе яму быў пастаўлены дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені цяжкасці, і страсенне галаўнога мозгу. Па факце збіцця РУУС Цэнтральнага раёна была пададзеная скарга. У заяве ўказана, што Трухановіча ўдарылі падчас затрымання ў ДК МТЗ, а таксама збівалі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Нагадаем, што 24 сакавіка міліцыя затрымала больш за 100 наведвальнікаў канцэрту ў падтрымку ініцыятывы «Ежа замест бомб» у ДК МТЗ. Большасць з іх былі адпушчаныя без складання пратаколаў пасля дачы тлумачэнняў, узяцця адбіткаў пальцаў, фота- і відэаздымак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках