15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя мае намер дамагацца вызвалення Алеся Бяляцкага

2
Францыя мае намер дамагацца вызвалення Алеся Бяляцкага

Францыя выказвае рашучасць дабівацца вызвалення беларускага палітвязня.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце французскага МЗС з нагоды ўдзелу Амбасадара Францыі па правах чалавека Франсуа Зімерэ ў мерапрыемстве, арганізаваным у падтрымку Алеся Бяляцкага мэрыяй Парыжа 11 мая, піша ПЦ «Вясна».

«Алесь Бяляцкі, прэзідэнт беларускай асацыяцыі «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека, знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі з 4 жніўня 2011 г., а 24 лістапада 2011г. у межах перадузятага судовага разгляду яго прысудзілі да чатырох з паловай гадоў зняволення ў выпраўленчай калоніі.

Францыя ўжо неаднаразова заяўляла сваю падтрымку Бяляцкаму і выказвала рашучасць працягваць дамагацца яго вызвалення. Намінацыя гэтага годнага кандыдата на Нобелеўскую прэмію міру 2012 адлюстроўвае прызнанне яго дзейнасці ў імя правоў чалавека», - паведамляе МЗС Францыі.

Таксама сайт знешнепалітычнага ведамства піша пра тое, што наведванне мерапрыемства, якое прайшло ў межах акцыі «Парыж за Алеся Бяляцкага!», стала часткай афіцыйнай праграмы сустрэчы амбасадараў па правах чалавека 11 мая ў Парыжы, у якой разам з прадстаўніком Францыі Франсуа Зімерэ прымалі ўдзел Ан-Мары Ніроас (Ann-Marie Nyroos) з Фінляндыі, Іштван Лакатас (Istvàn Lakatos) з Венгрыі, Ліянэль Вір (Lionel Veer) з Галандыі і Ханс Дальгрэн (Hans Dahlgren) з Швецыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках