16 лiстапада 2024, Субота, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прапанаваў Назарбаеву беларускія прадпрыемствы

13
Лукашэнка прапанаваў Назарбаеву беларускія прадпрыемствы

Лукашэнка запрасіў казахстанскі капітал удзельнічаць у працэсах прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

«Разлічваем, што новыя ўмовы дазволяць значна актывізаваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Спадзяемся, што казахстанскі капітал будзе ўдзельнічаць у працэсах прыватызацыі ў нашай краіне», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак у Менску, у ходзе перамоваў з Нурсултанам Назарбаевым ў пашыраным складзе, паведамляе «Інтэрфакс».

Пазней, падводзячы вынікі перамоваў, Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок запрасіў казахстанскі капітал удзельнічаць у інвестыцыйных працэсах у Беларусі. «Мы гатовыя прыняць казахстанскі бізнес, які будзе гатовы ўдзельнічаць у прыватызацыі нашых прадпрыемстваў», - сказаў ён.

У сваю чаргу Назарбаеў у сувязі з гэтым заявіў, што «мы маем намер сур'ёзна вывучыць і ў далейшым прыняць удзел у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць для нас цікавасць».

Казахстанскі лідар падкрэсліў, што «Беларусь з'яўляецца адным з сур'ёзных і важных палітычных і эканамічных партнёраў Казахстана».

Акрамя таго, кіраўнікі Беларусі і Казахстана вырашылі сумесна выступаць супраць «спробаў выкарыстання праваабарончай тэматыкі ў якасці механізму палітычнага ціску».

«Бакі будуць аказваць узаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках па пытаннях правоў чалавека, сумесна выступаць супраць спробаў выкарыстання праваабарончай тэматыкі ў якасці механізму палітычнага ціску», - цытуе тэкст заявы БелТА.

Беларусь і Казахстан таксама маюць намер працягваць шчыльную каардынацыю дзеянняў у Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) «у мэтах далейшага прасоўвання агульных прыярытэтаў і ініцыятываў, накіраваных на выпраўленне наяўных дысбалансаў і павышэнне эфектыўнасці працы гэтай арганізацыі».

«Асноўная ўвага будзе надавацца пытанням міжнародна-прававога афармлення АБСЕ і прыняцця статутнага дакумента арганізацыі, забеспячэнні транспарэнтнасці ў працы яе інстытутаў і палявых прысутнасцяў, а таксама ўпарадкаванню назірання за выбарамі па лініі АБСЕ», - сказана ў дакуменце.

Кіраўнік Казахстана знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі з 12 па 14 мая.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках