16 лiстапада 2024, Субота, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей забараніў прыватызацыю БМЗ

20
Макей забараніў прыватызацыю БМЗ

У бліжэйшай агляднай перспектыве аб прыватызацыі ААТ «БМЗ» гаворкі ісці не можа.

Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей на сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства, перадае БелТА.

«У бліжэйшай агляднай перспектыве аб прыватызацыі ААТ «БМЗ» размовы ісці не можа, - падкрэсліў Уладзімір Макей. - Як заявіў у пасланні Лукашэнка, ніякай бяздумнай прыватызацыі быць не павінна. Вядома, трэба імкнуцца жыць паводле законахў рынку. Але калі будзе прыватызавацца прадпрыемства, то з улікам інтарэсаў працоўнага калектыву. Гэта адназначна. Такі падыход - прынцыповы».

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі адзначыў, што «рана ці позна нейкія прадпрыемствы будуць прыватызаваныя, калі будзе добрая цана і калі інвестарам будуць выконвацца пэўныя ўмовы, якія тычацца ў тым ліку сацыяльнай сферы і ўлічваюць інтарэсы працоўнага калектыву». Што датычыцца ААТ «БМЗ» - прадпрыемства, якое з'яўляецца адным з сімвалаў Беларусі, то, па словах Уладзіміра Макея, «так проста пытанне прыватызацыі вырашацца не будзе». Звяртаючыся да сябраў працоўнага калектыву, кіраўнік адміністрацыі запэўніў, што ў гэтых адносінах яны могуць быць спакойныя.

Адказваючы на пытанне аб стварэнні холдынгаў, кіраўнік адміністрацыі заўважыў, што такая агульнапрынятая практыка ў іншых краінах. «Калі стварэнне холдынгу будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці працы прадпрыемстваў, то чаму б і не? - задаў Уладзімір Макей рытарычнае пытанне. - Трэба пралічыць выгаднасць стварэння холдынгу ў кожным канкрэтным выпадку, паколькі стварэнне холдынгаў - не самамэта. Галоўнае - павысіць кіравальнасць прадпрыемства і эфектыўнасць ягонай працы, павялічыць аддачу і для вытворчасці, і для кожнага сябра працоўнага калектыву».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках