15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая федэрацыя хакея: Сёння пройдуць дыскусіі па пераносе ЧС з Менска

11
Нямецкая федэрацыя хакея: Сёння пройдуць дыскусіі па пераносе ЧС з Менска

17 мая пачнуцца абмеркаванні з нагоды ЧС-2014 па хакеі ў Менску.

Напярэдадні маючага адбыцца ў Хельсінкі Кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея кіраўніцтва нямецкага хакейнага саюза заявіла: «Мы чакаем дыскусіі адносна спрэчнага Чэмпіянату свету-2014 у Беларусі, аднак ніяк не адмены прынятага ў 2009 годзе рашэння адносна месца яго правядзення».

Дыскусіі пачнуцца пасля таго, як Беларусь на паседжанні азнаёміць сябраў Федэрацыі з уласнай канцэпцыяй правядзення чэмпіянату, перадае «Радыё Свабода».

«Тое, што пра ЧС у Беларусі трэба дыскутаваць - зразумела і цалкам лагічна. У апошні час аб парушэннях правоў чалавека ў гэтай краіне можна было пачуць шмат заяў з боку палітычных і дзяржаўных дзеячаў», - адзначыў генеральны сакратар нямецкай нацыянальнай хакейнай лігі Франц Райндль.

Паводле прэзідэнта нямецкай федэрацыі Уве Харнаса, хакейны саюз Германіі за час пасля расстрэлу асуджаных за тэракт у менскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва атрымаў шмат пратэстных пасланняў ад дэпутатаў Бундэстага.

І Харнас, і Райндль падкрэсліваюць, што цалкам выключаюць перанос месца турніру ў іншую краіну.

Абодва функцыянеры лічаць, што нягледзячы на вялікую крытыку беларускай ўнутрыпалітычнай сітуацыі, хакей у гэтай краіне ўсё ж лепш праводзіць, чым байкатаваць.

Ідэя перанесці Чэмпіянат свету па хакеі ў іншае месца з'явілася дзякуючы ініцыятыве Free Belarus Now і Беларускаму Свабоднаму тэатру пасля разгону акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Пад заклікам перанесці чэмпіянат падпісаліся многія палітычныя і грамадскія дзеячы з усяго свету. Ідэю пераносу чэмпіянату з Беларусі падтрымалі Еўрапарламент і Кангрэс ЗША. Супраць пераносу выступае Расея.

У гісторыі ўжо быў прэцэдэнт перанясення чэмпіянату з адной краіны ў іншую. У сувязі з уварваннем дзяржаў Варшаўскага пакта ў Чэхаславакію ў 1968 годзе хакейны чэмпіянат 1969 праводзіўся не ў Празе, як было запланавана, а ў Стакгольме.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках