16 лiстапада 2024, Субота, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў чакае новы рост коштаў

155
Беларусаў чакае новы рост коштаў

За падаражэннем мяса і малака рушыць услед інфляцыя і рост курсу даляра.

На думку эканаміста Леаніда Заікі, услед за уступленнем у сілу пастановы Мінэканомікі Беларусі № 41 аб павышэнні максімальных адпускных коштаў на мяса і малочныя прадукты, рушыць услед рост інфляцыі і павелічэнне курсу даляра.

«Людзі павінныя разумець: яны не хацелі ніякіх эканамічных рэформаў у 1992 годзе, у 1994, але, чаго яны баяліся тады - адбываецца зараз. Тады трэба было ўнутраныя і знешнія кошты выраўнаваць - гэта было б дорага, была б інфляцыя... Але прыйшоў Аляксандр Рыгоравіч і сказаў, што людзей мы будзем берагчы ад «коштавых» хваляванняў. Прайшло 17 гадоў, час працягнулі, але зараз мы зноў прыйшлі да таго, што ўнутраныя кошты неабходна выраўноўваць з коштамі рэгіянальнай эканамічнай прасторы. Калі ў Расеі ці Літве 1 літр малака каштуе 1 даляр, то і ў Беларусі літровы пакет малака павінен каштаваць 8 тысяч рублёў. Гэта ўсё проста! І калі б гэта было зроблена раней, і 1 літр малака стаў каштаваць 1 даляр, то і заробак сёння быў 1 тысяча даляраў», - распавёў Заіка карэспандэнту «Еўрамост».

«Таму - чакайце росту коштаў, інфляцыі. І я магу сказаць дакладна - малако будзе каштаваць 1 даляр. Бо ўжо даўно заўважана, што пасля таго, як павышаюць базавую велічыню і пенсіі, то ў благіх начальнікаў за гэтым ідзе павышэнне коштаў. Левай рукой заробкі павышаюць, а ад узмаху правай рукі - кошты растуць», - адзначыў эканаміст.

Заіка таксама лічыць, што ўслед за мясам і малаком паступова будзе даражэць ўсё астатняе. «Кошты маюць такую спецыфічную асаблівасць ланцужковай рэакцыі павелічэння - пры павелічэнні коштаў адных тавараў вытворцы і гандлёвыя сістэмы аўтаматычна мяняюць кошты іншых тавараў. І тут няма ніякай нашай асаблівасці - усё будзе так, як і ва ўсім свеце», - рэзюмаваў Заіка.

Напісаць каментар 155

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках