29 снежня 2024, Нядзеля, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Аленай Каваленка перанесены на 30 мая

10
Суд над Аленай Каваленка перанесены на 30 мая

Яна была затрыманая ў пятніцу раніцай каля Віцебскага абласнога суда.

Алена Каваленка разам з актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Аленай Семенчуковай і стрыечным братам Сяргея рабілі на асфальце надпіс «Свабоду Сяргею Каваленку!». Такім чынам затрыманыя хацелі выказаць салідарнасць з палітвязнем, які другі раз пачаў галадоўку пратэсту.

Суддзя Першамайскага раёна перанесла суд, таму што вырашыла дапытаць міліцыянтаў, якія праводзілі затрыманне, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што сёння Віцебскі абласны суд разглядаў касацыйную скаргу на рашэнне Першамайскага раённага суду, які прысудзіў Сяргея Каваленку на 2 гады і 1 месяц калоніі, і пакінуў яго за кратамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках