16 лiстапада 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: Жорстка было б забіраць ў беларусаў яшчэ і хакей

94
Лябедзька: Жорстка было б забіраць ў беларусаў яшчэ і хакей

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька не з'яўляўся прыхільнікам пераносу чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі.

Чаму - палітык патлумачыў «Беларускаму партызану»:

- Я не быў прыхільнікам пераносу чэмпіянату свету з Беларусі, таму што ў беларусаў настолькі мала радасцяў, і яны настолькі мінімальныя, што забіраць у іх яшчэ і хакей было б празмерна жорстка. Беларускія ўлады спадзяюцца, што пакажуць усяму свету прыгожую карцінку, пакажуць, што Беларусь самая лепшая краіна ў свеце. Паглядзім, што пакажуць ўлады заўзятарам са Швецыі, Фінляндыі, Канады, калі заўзець прыйдуць беларусы з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Я б не палітызаваў гэтае пытанне. Рашэнне прымала не кааліцыя «шасцёрка плюс», таму нам застаецца толькі рыхтавацца да чэмпіянату свету.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках