15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амністыя для Бяляцкага пад пагрозай

10
Амністыя для Бяляцкага пад пагрозай

Праблемы ўзніклі з-за новых фінансавых прэтэнзій да праваабаронца.

Вядомы праваабаронца, кіраўнік цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі паведаміў аб пагаршэнні умоваў у калоніі ў сувязі з новымі матэрыяльнымі прэтэнзіямі да яго з боку Першамайскага суда Менска.

Пад пагрозай таксама магчымасць датэрміновага вызвалення Алеся Бяляцкага па ліпеньскай амністыі, перадае «Радыё Свабода».

Вязень Бабруйскай калоніі Алесь Бяляцкі адправіў ліст свайму калегу і сябру, праваабаронцу Валянціну Стэфановічу. Бяляцкі паведаміў аб праблемах, якія ў яго ўзніклі ў сувязі з рашэннем суда спагнаць з яго яшчэ 140 мільёнаў рублёў пені ў дадатак да 700 мільёнаў, якія ён ужо выплаціў.

«Гэта новая сітуацыя, якая ўскладняе становішча Алеся. У лісце ён мне напісаў, што паколькі зноў ёсць да яго матэрыяльныя патрабаванні, то «атаварка» ў турэмнай краме будзе ўжо не на 5 базавых велічынь, а на адну. А галоўнае - узнікае пытанне з магчымай амністыяй. Вельмі часта ў тэксце закона аб амністыі паказваюць, што яна не распаўсюджваецца на тых зняволеных, да якіх ёсць матэрыяльныя патрабаванні, якія не пагашаныя. Як мы цяпер ведаем, да 3 ліпеня будзе прымеркаваная амністыя, і Алесь Бяляцкі, калі б у яго не было такіх матэрыяльных патрабаванняў, мог бы разлічваць на амністыю. Але зараз узнікае праблема».

На днях Алесь Бяляцкі накіраваў дадатак да нагляднай скаргі ў Менскі абласны суд, якую ён пасылаў у пачатку красавіка. Дадатак да рашэння Першамайскага суда Менска спагнаць з праваабаронца яшчэ 140 мільёнаў рублёў пені на тую суму грошай у пакрыццё шкоды, якую ён ужо выплаціў. У 2011 годзе падаткавікі вырашылі спагнаць з Бяляцкага 350 мільёнаў, потым гэтыя выплаты былі праіндэксаваныя да 700 мільёнаў, а цяпер суд пастанавіў спагнаць з праваабаронца яшчэ 140 мільёнаў. Валянцін Стэфановіч лічыць гэтыя дзеянні незаконнымі:

«Пеня магла быць, але індэксацыю сумы суд зрабіў абсалютна адвольна і незаконна, паколькі Падатковы кодэкс прадугледжвае толькі адзін варыянт мадэрнізацыі запазычанасці - гэта пеня, больш ніякай індэксацыі быць не можа».

Калі адбудзецца разгляд нагляднай скаргі яшчэ невядома. Касацыйная скарга праваабаронца на прысуд не была задаволеная.

У лісце Валянціну Стэфановічу Алесь Бяляцкі падрабязна апісаў свой працоўны дзень у калоніі. Аказваецца, ён вельмі напружаны.

«Шмат часу ў яго займае праца. Фактычна вольнага часу ў яго не застаецца. Працуе на ўпакоўцы швейных вырабаў, пальчатак і рукавіц. Потым рознае самаабслугоўванне, трэба прыбірацца і гэтак далей. Тры праверкі на дзень. Піша, што гэта забірае амаль увесь вольны час, не шмат часу на тое, каб чытаць кнігі ці пісаць лісты. Тэлевізар ён фактычна таксама не глядзіць. Увечары засынае вельмі хутка, бо за дзень моцна стамляецца. А ў 5:30 раніцы зноў пад'ём і зноў на працу і гэтак далей», - распавёў Стэфановіч.

Праваабаронца быў асуджаны на 4,5 года зняволення паводле абвінавачання ва ўтойванні вялікіх прыбыткаў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Алеся Бяляцкага палітзняволеным.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках